У сталiцы прайшла традыцыйная акцыя для будучых першакласнiкаў «Збяром партфель разам», iнiцыяваная Мiнскай гарадской арганiзацыяй Беларускага саюза жанчын i грамадскiм аб'яднанням «Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў». Больш за 160 дзяцей з сем'яў, якiя знаходзяцца ў складанай жыццёвай сiтуацыi, атрымалi партфелi i школьныя прылады напярэдаднi навучальнага года.
Перад тым як запрасiць усiх у прасторную залу для правядзення святочнага мерапрыемства, для маленькiх гасцей зладзiлi гульнi i фотасесii з героямi вядомых мультсерыялаў. Яно i не дзiўна — будучыя школьнiкi прыбраныя ў прыгожыя касцюмы i сукенкi. Выступаючы перад прысутнымi, старшыня Мiнскай гарадской арганiзацыi Беларускага саюза жанчын Жанна РАМАНОВIЧ адзначыла, што першыя школьныя днi як для дзяцей, так i для iх бацькоў — заўсёды няпросты перыяд: «Першы клас — гэта вельмi адказна. На працягу многiх гадоў Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт i розныя грамадскiя аб'яднаннi, асацыяцыя шматдзетных бацькоў i грамадскае аб'яднанне «Белая Русь», Мiнская гарадская арганiзацыя Беларускага саюза жанчын робяць усё магчымае, каб першага верасня для кожнага першакласнiка стала яркай i запамiнальнай падзеяй. Наша задача — стварыць добры настрой для ўсiх».
Старшыня грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў» Таццяна КРАЎЧАНКА звярнула ўвагу, што Дзень ведаў — гэта заўсёды свята для кожнага першакласнiка. «Хай ён падорыць вам радасць i поспехi!» — пажадала яна.
Падчас акцыi дзецям прапанавалi святочную праграму з удзелам артыстаў беларускай эстрады. Перад праглядам мультфiльма «Фiксiкi супраць крабатаў» будучыя школьнiкi паабяцалi любiць сваю сям'ю i краiну, быць ветлiвымi i культурнымi, добра есцi i расцi здаровымi, а таксама
хораша вучыцца.
Дар'я ШЛАПАКОВА
Прэв’ю: euro-register.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/darya-shlapakova
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/shkola
[4] https://zviazda.by/be/tags/syamya
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[6] https://zviazda.by/be/tags/zbyarom-partfel-razam-0