У апошняе дзесяцігоддзе актыўна развіваюцца беларуска-кітайскія літаратурныя сувязі. У Мінску выйшаў цэлы шэраг кніг паэзіі і прозы пісьменнікаў Кітая ў перакладзе на беларускую мову. Над гэтым парупіліся выдавецтвы «Мастацкая літаратура», «Беларуская навука», Выдавецкі дом «Звязда», Выдавец Зміцер Колас. Пры Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь у свой час была заснавана беларуска-кітайская рабочая група па літаратурнаму ўзаемадзеянню.
Цяпер такая рабочая група створана і ў Выдавецкім доме «Звязда». У яе склад увайшлі галоўны рэдактар часопіса «Нёман» Юлія Алейчанка, галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Святлана Воцінава, галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка» Уладзімір Ліпскі, іншыя паэты, празаікі, перакладчыкі. Узначаліў беларуска-кітайскую рабочую групу дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» паэт, празаік, перакладчык Алесь Бадак. У бліжэйшых планах гэтага супольніцтва — абмеркаванне развіцця серыі «Светлыя знакі: паэты Кітая», у якой раней выйшла 13 кніг як класікаў кітайскай паэзіі, так і сучасных мастакоў слова. Шэраг зборнікаў пабачыў свет на дзвюх мовах — на беларускай і кітайскай.
Алесь КАРЛЮКЕВІЧ
Прэв’ю: noteru.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/ales-karlyukevich
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya