Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве сустрэўся з працоўным калектывам Мінскага заапарка.
Як паведамляе прэс-служба верхняй палаты парламента, сенатар праінфармаваў прысутных аб кампетэнцыі Савета Рэспублікі, ключавых палажэннях праектаў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія рыхтуюцца Палатай прадстаўнікоў да разгляду ў другім чытанні, а таксама аб распачатай па даручэнні кіраўніка дзяржавы рабоце па падрыхтоўцы новых кодэксаў аб крымінальнай адказнасці.
Сяргей Сівец звярнуў увагу работнікаў установы на фундаментальныя дасягненні нашай краіны за 30-гадовую гісторыю яе суверэнітэту і незалежнасці, спыніўся на выніках нядаўняй кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, закрануў пытанні адказнасці за парушэнне заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў і параіў усім крытычна ацэньваць заклікі асобных грамадзян, у тым ліку якія знаходзяцца за мяжой, накіраваныя на дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне, і якія пасягаюць на яе суверэнітэт і нацыянальную бяспеку.
Старшыня Пастаяннай камісіі падрабязна і аргументавана адказаў на шматлікія пытанні прысутных.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/parlament
[3] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/savet-respubliki