Гэта шостая кнiга вядомай авантурна-прыгоднiцкай серыi пра шляхцюка Пранцiша Вырвiча герба Гiпацэнтаўр i яго старэйшага сябра, полацкага доктара Баўтрамея Лёднiка.
Дзеянне адбываецца ў XVIII стагоддзi, у апошнiя гады iснавання Рэчы Паспалiтай. Заканчваецца праўленне ўсемагутнага канцлера Антонiя Тызенгаўза, iнтрыгi якога зноў гоняць герояў у далёкую дарогу. Пранцiш Вырвiч цяпер — шаноўны суддзя падкаморы, Баўтрамей Лёднiк — паплечнiк стваральнiка медычнай акадэмii Жана Жылiбера, жонка Лёднiка, чароўная Саламея, таксама займаецца лекарскай справай, а ягоная падрослая дачка Сафiйка ўспадчыннiла не толькi матчыну гожасць, але i неўтаймоўны бацькаў характар. I зноў — захапляльнае падарожжа па трагiчных i яркiх старонках беларускай гiсторыi.
Пачатак рамана чытайце ў № 8 часопiса «Полымя» [3], працяг — у №№ 9 i 10.
Урывак будзе апублікаваны ў заўтрашнім нумары.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/litaratura
[3] http://zviazda.by/be/edition/polymya
[4] https://zviazda.by/be/tags/litaratura