Знайшлі ў правінцыі Гуйчжоў.
У вёсцы Яалуншань павета Тунцзы, што ў правінцыі Гуйчжоў, геолагі нечакана выявілі арыктацэноз (сукупнасць закамянелых рэшткаў выкапнёвых арганізмаў) на будаўнічай пляцоўцы, дзе яны праводзілі навуковыя даследаванні, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Па словах сябра групы спецыялістаў Чэнь Мінхуа, скальны грунт у раёне гары Яалун цалкам захаваўся, абрысы выразныя. Знаходка належыць да сілурыйскай сістэмы, якая існавала каля 440 мільёнаў гадоў таму. Па выніках даследавання, у раёне гары Яалун захаваліся закамянеласці старажытных арганізмаў васьмі катэгорый: рагавік, крынаідэі, цыстаідэі, каралы, брахіаподы, грапталіты, гастраподы і трылабіты.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya