У Кітаі распрацавалі інавацыйны механізм.
Кітайскія даследчыкі на аснове электракардыяграфіі (ЭКГ) і тэхналогій штучнага інтэлекту (ШІ) распрацавалі сістэму ранняга папярэджання інфаркту міякарда — захворвання, якое ў апошнія гады ўсё часцей сустракаецца, у тым ліку і сярод маладых людзей краіны, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Своечасовае медыцынскае ўмяшанне лічыцца ключавым метадам у павышэнні выжывальнасці пацыентаў з інфарктам міякарда. Сістэма дакладнага папярэджання з дапамогай ЭКГ можа дапамагчы прадухіліць затрымку ў лячэнні.
Даследнікі з 10-й Народнай бальніцы пры універсітэце Тунцзы правялі аналіз вынікаў ЭКГ 667 пацыентаў з інфарктам міякарда і параўналі іх з вынікамі 7571 пацыента з кантрольнай групы. На аснове гэтага яны распрацавалі ШІ-алгарытм для дыягностыкі гэтай ішамічнай хваробы сэрца.
У папярэдніх выпрабаваннях з удзелам кардыёлагаў інавацыйны алгарытм паказаў высокую эфектыўнасць у выяўленні інфаркту міякарда, дасягнуўшы прыблізна 90 працэнтаў дакладнасці.
Даследчыкі перакананыя, што навінка можа даць важнае праграмнае забеспячэнне для аўтаматычнага ранняга папярэджання інфаркту міякарда. Па іх словах, новаствораны алгарытм можа быць убудаваны ў прыладу маніторынгу ЭКГ, што дапаможа загадзя папярэдзіць пацыента аб вострым інфаркце міякарда да шпіталізацыі і пазбегнуць затрымкі ў яго лячэнні.
Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў часопісе International Journal of Cardiology.
Фота: nangs.org
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya