Старажытны Брыгiцкi манастыр ХVII стагоддзя ў Гродне рыхтуецца паказаць свае экспанаты ў новай музейнай зале.
Сярод экспанатаў — кнiгi, абрадавыя i бытавыя прадметы, карцiны i нават сельскагаспадарчыя прылады. Пра iх расказала гiд-валанцёр Марта Марцiшэўская.
Яна звярнула ўвагу на манаскую бiблiятэку. Сапраўды, захавалася шмат старых кнiг — амаль дзве шафы. Гэта ў асноўным рэлiгiйная лiтаратура на лацiнскай, французскай, польскай i рускай мовах. Ёсць i навуковая. Захаваўся нават стары глобус.
Адным з каштоўных экспанатаў музея лiчыцца адзенне, у якiм сюды прывезлi з Ватыкана мошчы святога Клiмента. Ён быў воiнам рымскай армii i загiнуў за хрысцiянскую веру.
Брыгiцкi манастыр папулярны сярод турыстаў. А гiды-валанцёры ахвотна праводзяць экскурсii для ўсiх ахвотных.
Цалкам матэрыял чытайце ў свежым нумары «Звязды».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/gistoryya-i-etnagrafiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/gistoryya
[4] https://zviazda.by/be/tags/spadchyna