У сядзібу Рэйтанаў у Грушаўцы, што пад Ляхавічамі, народная сцежка не зарастае. Сюды любіла ездзіць моладзь, якой хацелася даведацца больш пра гісторыю сваёй краіны, дваццаць гадоў таму. Ездзіць і цяпер. Карэспандэнты «Звязды» вырашылі даведацца, што будзе далей з адным з самых (як мне здаецца) цікавых гістарычных аб'ектаў нашай краіны?
Сядзібу Рэйтанаў звязваюць са значна ранейшымі падзеямі — з імем Тадэвуша Рэйтана, дэпутата вырашальнага «сойма разборчага» 1773 года, які спрабаваў перашкодзіць першаму падзелу Рэчы Паспалітай.
Чаму ён так зрабіў? Лічылася: пакуль дэпутаты знаходзяцца ў сойме, рашэнне не прынята канчаткова. Рэйтан стараўся не дапусціць таго, каб прадстаўнікі шляхты, надзеленыя правам вырашаць лёс дзяржавы, пакінулі залу, — ён спадзяваўся, што іх яшчэ ўдасца пераканаць не згаджацца на падзел краіны. У тыя часы лічылася, што пераступіць цераз шляхціца — значыць праявіць непавагу ў цэлым да дваранства і дваранскага гонару. І дэпутаты сапраўды аказаліся перад нялёгкім выбарам. Але нават адчайныя меры ні да чога не прывялі. Падзел зямель Рэчы Паспалітай сойм ратыфікаваў.
Матэрыял Аляксандры Анцэлевіч чытайце ў заўтрашнім нумары «Звязды».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/gistoryya-i-etnagrafiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/syadziba-reytanau
[4] https://zviazda.by/be/tags/gistoryya
[5] https://zviazda.by/be/tags/restauracyya