Як паведамляе [3] Міністэрства аховы здароўя, па стане на 1 верасня ў Беларусі зарэгістраваны 71 962 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 1 534 792 тэсты на каранавірус.
70 606 чалавек больш не хварэюць.
Памерлі 686 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 25,6 млн чалавек, пры гэтым больш за 855 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 6,2 млн заражаных, Бразілія — больш за 3,9 млн, Індыя — больш за 3,6 млн.
У Беларусі першы [4] завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] https://web.telegram.org/#/im?p=@minzdravbelarus
[4] http://zviazda.by/be/news/20200228/1582868227-u-belarusi-zaregistravany-pershy-vypadak-karanavirusa
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[6] https://zviazda.by/be/tags/statystyka