Як многа ў гэтым слове, пагадзіцеся... Навязлівая, інтрыгуючая, правакацыйная, фемінісцкая, сацыяльная... («Прачытала, што кампазіцыі Бетховена і Баха змяншаюць раздражняльнасць. Паслухала. Па-ранейшаму хочацца камусьці ўрэзаць, але элегантна, вальсуючы».) Так, мабыць, і трэба, бо рэклама па сваім прызначэнні павінна чапляць. («Яна так смачна піла партвейн з рыла, столькі курыла і так старанна мацюкалася, што адразу было бачна — дзяўчына з добрай сям'і...») Іншая справа, наколькі тактоўна яна зроблена і як яе ўспрымаюць спажыўцы, што чытаюць «паміж радкоў». («Прыняць жанчыну такой, якая яна ёсць, можа толькі зямля».) А нагодай для гэтых нататак стала навіна пра тое, што брэнд адзення Boohoo паказаў, як выглядаюць іх мадэлі ў купальніках, калі адкінуць усе хітрыкі з ракурсамі. («Сэлфі ў стрынгах. Спакусліва адтапырыла дупу. Злёгку прыкрыла твар рукой. Не ад сораму, а таму што так зараз прынята».) У той час як брэнды адзення па ўсім свеце працягваюць наймаць на здымкі дзяўчат з ідэальнай знешнасцю і бязлітасна рэтушуюць фота, не пакідаючы нават намёку на тое, што яны — рэальныя людзі, кампанія вырашыла пайсці па іншым шляху. («— Не глядзі на фатаграфію, я там выродлівая. А ну, аддай! — Дзяўчына, супакойцеся! Страховачку і тэхпашпарт на машыну, калі ласка!»)
Замест гэтага ў сацыяльных сетках было паказана, што іх адзенне носяць цалкам звычайныя жанчыны. («Сёння перамерыла ўвесь стары гардэроб. Падышоў толькі шалік.») З цэлюлітам, расцяжкамі, жыватом, які звісае.
На калажах, якія былі апублікаваны брэндам, мадэлі стаяць у іх купальніках, паміж фота ёсць невялікая, і ў той жа час велізарная розніца. («Здымак з пляжа. Трымаю над галавой парэа, што трапечацца на ветры. Адну ножку паставіла на насок. Гэта абавязкова. Асноўная задача — паказаць вязаны купальнік. Таму што вязаныя купальнікі — гэта трэнд. А я трэндсэтар. Трэба папрасіць бабулю звязаць яшчэ адзін. І заадно плаўкі для Валеры».) На адным здымку дзяўчына стаіць у выйгрышнай позе і яе фатаграфуюць з удалага ракурсу — выходзіць прыгажуня з вокладкі. («Відэа з фітнес-клуба. Іду па бегавой дарожцы. Кажу пра тое, што пасля свят цяжка прыходзіць у форму, таму прабегла ўсяго дзесяць кіламетраў. Маўляў, для мяне гэта настолькі натуральна, як дыхаць. Прымушаю вас адчуць пачуццё віны і прыгадаць, калі апошні раз былі ў спартзале. Як бы выпадкова паказваю плоскі жывот».) Другі ж здымак зроблены без асаблівых намаганняў і вынік там зусім іншы. («— Чаму ты не ўсміхаешся на гэтых фатаграфіях? — Мяне больш засмучае пытанне, што я ўвогуле на іх раблю.»)
Серыя здымкаў знайшла вялізарны водгук у шматмільённай аўдыторыі брэнда. («Я доўга стаяла каля адкрытага халадзільніка і ўзмоцнена скідвала вагу слязьмі...») Пад кожным пастом дзяўчаты пісалі, як такія, здавалася б, нязначныя публікацыі могуць падняць самаацэнку як дзяўчатам-падлеткам, залежным ад сацыяльных сетак, так і дарослым жанчынам. («Снедай, як каралева! Абедай, як каралева! Вячэрай, як каралева! І памятай, што ты не тлустая. Ты — каралева!»)
Дарэчы, гэтак жа годна летась наша славутая «Мілавіца» прэзентавала сваіх новых мадэляў і іх «гарачую» фотасесію. («Жыву, як паня! Сёння, напрыклад, пажадала клеіць шпалеры...») Усе яны працуюць і вучацца ў Беларусі. Сярод пяці прадстаўніц кампаніі была першая цемнаскурая дзяўчына, мулатка, сярод астатніх — мадэлі азіяцкай знешнасці, а таксама мадэль «сайз-плюс». Рэкламная акцыя прайшла пад дэвізам «Дзяўчаты ва ўсім свеце розныя, але кожная — асаблівая жамчужына». («Аб'ява: «Прадам шлюбную сукенку. Шчаслівую! Пяць разоў выходзіла ў ёй замуж і заўсёды ўдала!»)
Дарэчы, калі працягнуць рэкламную тэму нашых рэалій, зноў жа летась было абвешчана аб адкрыцці ў Мінску па расійскай франшызе кальяннай з дзёрзкай назвай Nuahule. («Як толькі ты знаходзіш сваю палавінку, побач пачынаюць кружыць іншыя палавінкі, якія прымушаюць цябе сумнявацца».) А крэатыўны ход ААТ «Брэсцкі панчошны камбінат» да 1 красавіка ў мінулым годзе? Памятаеце, паведамлялася напярэдадні Дня дурня, што ён выпусціў серыю шкарпэтак, упакаваных, як прэзерватывы? («Прызнаюся вам шчыра: мне страшна мець дзяцей, таму што калі-небудзь ім абавязкова давядзецца дапамагаць з матэматыкай...») Прадукту далі назву «кандашкарпэтка» (ад англійскага condom — прэзерватыў і sock — шкарпэтка). («Мне патрэбны моцныя эмоцыі. Пайду, праверу сваю рэшту па крэдыце.») Кожная пара кандашкарпэтак была згорнута ў выглядзе абаранка ў пластыкавую ўпакоўку. («Найлепшы падарунак на дзень нараджэння мужа — гэта грошы... І падарунак зрабіла, і фінансы ў сям'і засталіся».) На этыкетку быў нанесены GR-код, які выводзіў на відэаінструкцыю аб правільным (???) выкарыстанні кандашкарпэтак. («За кожным вялікім мужчынам стаіць жанчына, якая кажа: «Я ж прасіла купіць абястлушчанае малако. Сярожа, ты ж матэматыцы вучыўся, тут 2,5 працэнта. Ты сляпы, ці як?»)
Як да ўсяго гэтага ставіцца? Асабіста на мяне рэклама (даруйце, датычныя да яе) не ўздзейнічае, я ўспрымаю яе выключна з гумарам, чаго і вам жадаю. («— Ці згодны ты быць з ёю ў багацці і бядноце, у здароўі і хваробе, пакуль смерць не разлучыць вас? — Так, не, так, не, не.»)
Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kastus-hacelau-zmagelau
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/sex-balyasy
[4] https://zviazda.by/be/tags/kampazicyi-bethovena
[5] https://zviazda.by/be/tags/bah
[6] https://zviazda.by/be/tags/brend-adzennya
[7] https://zviazda.by/be/tags/boohoo
[8] https://zviazda.by/be/tags/madeli-u-kupalnikah
[9] https://zviazda.by/be/tags/hitryki-z-rakursami
[10] https://zviazda.by/be/tags/selfi-u-stryngah
[11] https://zviazda.by/be/tags/adtapyryc-dupu
[12] https://zviazda.by/be/tags/idealnaya-zneshnasc
[13] https://zviazda.by/be/tags/retushavac-fota
[14] https://zviazda.by/be/tags/zvychaynyya-zhanchyny
[15] https://zviazda.by/be/tags/celyulit
[16] https://zviazda.by/be/tags/rascyazhki
[17] https://zviazda.by/be/tags/abvisly-zhyvot
[18] https://zviazda.by/be/tags/vyazany-kupalnik
[19] https://zviazda.by/be/tags/trendsetter
[20] https://zviazda.by/be/tags/fitnes-klub-0
[21] https://zviazda.by/be/tags/pachuccyo-viny
[22] https://zviazda.by/be/tags/ploski-zhyvot
[23] https://zviazda.by/be/tags/milavica-2
[24] https://zviazda.by/be/tags/garachaya-fotasesya
[25] https://zviazda.by/be/tags/cemnaskuraya-dzyauchyna
[26] https://zviazda.by/be/tags/mulatka
[27] https://zviazda.by/be/tags/madel-sayz-plyus
[28] https://zviazda.by/be/tags/shlyubnaya-sukenka
[29] https://zviazda.by/be/tags/kalyannaya
[30] https://zviazda.by/be/tags/nuahule
[31] https://zviazda.by/be/tags/svaya-palavinka
[32] https://zviazda.by/be/tags/panchoshny-kambinat
[33] https://zviazda.by/be/tags/1-krasavika
[34] https://zviazda.by/be/tags/dzen-durnya
[35] https://zviazda.by/be/tags/prezervatyvy
[36] https://zviazda.by/be/tags/kandashkarpetka