Старажытная званіца, размешчаная ў цэнтры горада Сіань, што ў правінцыі Шэньсі (Паўночна-Заходні Кітай), зноў адкрылася пасля рэстаўрацыі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Сіаньская званіца была пабудавана ў 1384 годзе ў часы дынастыі Мін (1368-1644 гг.). З-за доўгачасовага ўздзеяння ветру, сонечнага святла, дажджоў і пылу, дах 600-гадовай вежы працякаў і некаторыя ўпрыгожванні адвальваліся ад сцяны, сказаў Ван Лэй, дырэктар Музея званічнай і барабаннай вежаў Сіаня.
Гэта быў шосты рамонт званічнай вежы пасля заснавання Кітайскай Народнай Рэспублікі ў 1949 годзе.
Прэв’ю: chinatrips.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya