У пятніцу на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску 437 першакурснікаў Акадэміі МУС прынеслі прысягу. Курсанты, якія стаялі ў страі, былі накіраваныя на вучобу рознымі ведамствамі. Акрамя падначаленых Міністэрства ўнутраных спраў тут рыхтуюцца спецыялісты для Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
Сярод тых, хто павіншаваў курсантаў з гэтым днём, быў міністр унутраных спраў Юрый Караеў. У размове з журналістамі ён адзначыў, што «гэта асаблівы прызыў у міліцыю».
— Хлопчыкі і дзяўчынкі свядома прыйшлі не толькі для таго, каб асвоіць прафесію, але і абараніць дзяржаву ў няпросты час. Кожны, хто хоць раз надзеў пагоны, памятае, што ён адказвае за дзяржаву. А вось перад мірнай і спакойнай краінай паўстала незвычайная задача — абараніць дзяржаўнасць — некалькі дзясяткаў чалавек пачалі вагацца. Гэтыя ж сотні маладых хлопцаў і дзяўчат прыйшлі на службу для свайго народа, свядома зрабіўшы свой выбар.
Курсанты будуць вучыцца чатыры гады. Перад тым у жніўні прайшоў вучэбны збор, дзе іх пазнаёмілі з азамі прафесійных ведаў.
Аляксандр КАВАЛЁЎ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alyaksandr-kavalyou
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] https://zviazda.by/be/tags/prysyaga