Бялыніцкі край рыхтуецца да штогадовай духоўнай урачыстасці, а сам раённы цэнтр — Бялынічы ў гэтую нядзелю стане сталіцай Дня беларускага пісьменства. Атрымаўшы свой пачатак у 1994 годзе ў Полацку, на малой радзіме славутых Францыска Скарыны і Ефрасінні Полацкай, свята здзейсніла вялікае падарожжа па гарадах і мястэчках нашай Бацькаўшчыны. Гэта былі Навагрудак і Слонім, Тураў і Пінск, Орша і Глыбокае, Шклоў і Мсціслаў, Барысаў і Заслаўе, іншыя паселішчы. Старажытная зямля на беразе імклівай Іпуці — Бялынічы вядомыя з 1577 года — упіша ў свой летапіс, што дваццаць сёмы раз гэтае свята сустракалі і адзначалі менавіта тут.
А Выдавецкі дом «Звязда», як заўсёды, стане ўдзельнікам гэтай урачыстай нагоды, каб сустрэцца са сваімі сталымі падпісчыкамі і чытачамі, а таксама пасябраваць з новымі.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/byalynichy
[4] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya