Паводле вынікаў даследавання, апублікаваных міжнароднай даследчай кампаніяй Ipsos, глабальны індэкс даверу спажыўцоў аднавіўся пасля падзення ў чэрвені гэтага года. Сярод 24 краін, прадстаўленых у даследаванні, Кітай заняў першае месца з паказчыкам 72.9, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Як адначыў намеснік дырэктара дэпартамента даследаванняў міжнароднага рынку Навукова-даследчага інстытута міжнароднага гандлю і эканамічнага супрацоўніцтва пры Міністэрстве камерцыі Кітая Бай Мін, гэтыя дадзеныя адпавядаюць фактычнай сітуацыі па эканамічнаму аднаўленню ўнутры краіны, з’яўляюцца сумесным вынікам працы па барацьбе з эпідэміяй і аднаўлення вытворчасці.
Паводле даследавання Ipsos, у жніўні сусветны індэкс спажывецкага даверу склаў 41.4, што на 0.5 вышэй ліпеньскага паказчыка. У мінулым месяцы гэты паказчык у сямі краінах вырас на 1.5 і больш пунктаў, на першым месцы апынуўся Кітай з ростам у 3.2, за ідуць Польшча, Турцыя, Бразілія, Расія, Італія і Швецыя.
Адносна аднаўлення спажывання ў Кітаі, спецыяліст у індустрыі каштоўных папер адзначыў, што ўслед за вяртаннем эканомікі ў нармальнае рэчышча пасля ўдару эпідэміі, патэнцыял КНР у якасці найбуйнейшага ў свеце спажывецкага рынку па-ранейшаму працягвае раскрывацца. Вынікі даследавання Ipsos таксама адпавядаюць апошнім афіцыйным дадзеным Кітая. Згодна з эканамічных паказчыкаў, апублікаваных Нацыянальным бюро статыстыкі КНР, агульны аб’ём рознічных продажаў спажывецкіх тавараў у ліпені зваліўся на 1.1%, падзенне скарацілася на 0.7 працэнтнага пункта. У сваю чаргу рознічныя продажы тавараў павялічыліся на 0.2%, упершыню ў гэтым годзе ажыццявіўшы пераход ад негатыўнага да станоўчага паказчыка.
Імкліва развіваюцца інтэрнэт-продажы, анлайн-адукацыя і медыцынскія паслугі. Са студзеня па ліпень аб’ём рознічных анлайн-продажаў фізічных тавараў вырас на 15.7%. Усе гэтыя паказчыкі сведчаць аб тым, што ўнутраны попыт Кітая паступова паляпшаецца. Акрамя гэтага, спрыяльныя тэндэнцыі назіраюцца ў дадзеных па інвестыцыях і працаўладкаванні ў КНР.
Згодна з аналізам Бай Міна, асновай для аднаўлення спажывецкага даверу, у першую чаргу, стаў эфектыўны кантроль эпідэміі новага тыпу каранавіруса. Нягледзячы на чарговыя хвалі распаўсюджвання віруса ў асобных гарадах, хуткія і эфектыўныя меры ўрадаў на розных узроўнях, а таксама іх імклівая ліквідацыя ўплыву вірусу ўмацавалі упэўненасць спажыўцоў. Акрамя гэтага Кітай прасоўвае шэраг дапаможных мер па стабілізацыі працаўладкавання, гэта таксама забяспечвае аснову даходу і стабільныя чаканні ў дачыненні да спажывання. Можна сказаць, што спажыванне з’яўляецца адлюстраваннем актыўнага эканамічнага развіцця Кітая.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya