Прадэманстравалі ў Шанхаі.
Першы ў свеце лічбавы трамвай на гумовых шынах (DRT), распрацаваны і выраблены CRRC, стаў галоўным нумарам Кітайскай міжнароднай канферэнцыі па чыгуначным і гарадскім транспарце — 2020, якая праходзіла ў ў Шанхаі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
У трамваі выкарыстаны метад лічбавага арбітальнага навядзення з электрамагнітнай маркіроўкай, візуальнай навігацыяй і спадарожнікавай навігацыяй у якасці дадатковай, што дазваляе сапраўды вызначаць месцазнаходжанне транспартнага сродку ў рэальным часе і кіраваць кожным колам для кручэння ў адпаведнасці з маршрутам.
Магніты знаходзяцца ўнутры дарожнага пакрыцця, і транспарт рухаеццва па гэтай «дарожцы», так што няма неабходнасці пракладаць рэйкі і траекторыя трамвая не ўплывае на рух іншых транспартных сродкаў.
Трамвай можа перавозіць 302 пасажыры і развівае максімальную хуткасць 70 кіламетраў у гадзіну.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya