Працуюць у правінцыі Гуандун.
У правінцыі Гуандун (Паўднёвы Кітай) налічваеццв больш за 78 тысяч базавых станцый сеткі 5G. Пра гэта паведамілі мясцовыя ўлады, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
За першую палову гэтага года ў правінцыі было завершана будаўніцтва 41,4 тысячы станцыі, а колькасць карыстальнікаў сеткі 5G перавысіла 14,34 мільёнаў чалавек, паведаміў прадстаўнік упраўлення прамысловасці і інфарматызацыі правінцыі Гуандун Дун Цзінь.
Правінцыя працягне паскараць будаўніцтва інфраструктуры і распачне яшчэ больш намаганняў для паляпшэння пакрыцця сеткі 5G унутры памяшканняў на такіх аб’ектах, як камерцыйныя будынкі, жылыя раёны і прамысловыя паркі, паведаміў Дун Цзінь. Правінцыя Гуандун таксама мае намер садзейнічаць выкарыстанню тэхналогіі 5G у яшчэ большай колькасці месцаў і сектараў.
Прэв’ю: ixbt.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya