Восеньскі семестр мае свае асаблівасці.
Заняткі ў школьнікаў Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна (СУАР, Паўночна-Заходні Кітай) на фоне эпідэміі COVID-19 будуць праходзіць у анлайн-фармаце. Аб гэтым паведаміла мясцовае ўпраўленне па справах адукацыі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Навучэнцы пачатковых і сярэдніх школ гэтага рэгіёну з 1 верасня атрымліваюць веды з дапамогай тэлевізара і інтэрнэту. Сіньцзянскі педагагічны навукова-даследчы інстытут апублікаваў анлайн-расклад заняткаў.
Мясцовае тэлекамунікацыйнае прадпрыемства Xinjiang Broadcast Network прадастаўляе бясплатныя паслугі шырокапалоснага доступу і тэлевяшчання з 21 жніўня, забяспечыўшы школьнікаў неабходнымі адукацыйнымі рэсурсамі.
Рашэнне аб пераносе восеньскага навучальнага семестра ў СУАР было прынята мясцовым упраўленнем адукацыі 26 жніўня. Дадзеная мера распаўсюджваецца на ўсе дзіцячыя садкі, пачатковыя і сярэднія школы рэгіёну.
Прэв’ю: chinacampus.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya