Член Прэзідыума Савета Рэспублікі, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец правяла чарговы асабісты прыём грамадзян.
У кожнага наведвальніка свая гісторыя пытання, з якім ён вымушаны звярнуцца па дапамогу ў Савет Рэспублікі. І чалавека ў верхняй палаце парламента імкнуцца ўважліва выслухаць незалежна ад складанасці вырашэння звароту, скажам, узніклі непаразуменні з органам мясцовай улады, тым жа сельскім Саветам. Часам такія пытанні хутка «знімаюцца» нярэдка адным тэлефонным званком у раён. Але прыходзяць наведвальнікі і з праблемамі, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і нават прыняцця наспелых змен у дзеючае заканадаўства.
Звяртаюцца і прадпрымальнікі па падтрымку. Два прадстаўнікі фірмы па выпуску тавараў санітарнага прызначэння і іншай карыснай для спажыўцоў прадукцыі папрасілі тлумачэнняў і парады адносна парадку вызвалення юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў ад адміністрацыйных спагнанняў і платы пеняў. Наведвальнікі атрымалі неабходныя тлумачэнні ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Нагадаем, калі сенатар Таццяна Рунец праводзіла ў Мінску свой першы асабісты прыём грамадзян у якасці старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, яна тады заўважыла прадстаўнікам СМІ, што такія прыёмы дазваляюць ёй даведвацца аб рэальных праблемах, з якімі сутыкаюцца людзі ў паўсядзённым жыцці. У гэтым вялікая каштоўнасць такой формы работы. Таму да гэтых сустрэч яна ставіцца з усёй адказнасцю. Таццяна Рунец і зараз прытрымліваецца гэтай пазіцыі.
Леанід Тугарын
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/leanid-tugaryn
[2] https://zviazda.by/be/author/yan-hvedchyn
[3] https://zviazda.by/be/palityka
[4] https://zviazda.by/be/parlament
[5] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[6] https://zviazda.by/be/tags/savet-respubliki
[7] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-runec