Новы дзіцячы садок адкрыўся днямі ў мінскім мікрараёне Лошыца-9.
Дашкольная ўстанова разлічана на 12 груп поўнага дня (230 месцаў). У ёй прадугледжаны дзіцячыя трэнажоры, басейн, спартыўная і музычная залы, камп'ютарны кабінет, харчблок, укамплектаваны па апошнім слове тэхнікі. Асаблівасць дзіцячага садка ў тым, што дваровыя гульнявыя пляцоўкі маюць гумавае пакрыццё для бяспечнага адпачынку дзяцей.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya