Міністэрства адукацыі занепакоена сітуацыяй, калі бацькі ўцягваюць дзяцей у масавыя мерапрыемствы палітычнага характару.
— Важна, каб дарослыя разумелі, хто выступае ў якасці прыкладу для дзіцяці і ўзор якіх паводзін яму дэманструецца, — заявіла намеснік начальніка ўпраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Алена ГАЛАЎНЁВА. — Перш за ўсё яны павінны памятаць, што нясуць адказнасць за бяспеку сваіх дзяцей. Калі бацькі з каляскай, з маленькімі дзецьмі выходзяць на якія-небудзь несанкцыянаваныя вулічныя шэсці, то ставяць жыццё дзяцей пад пагрозу.
Алена Галаўнёва лічыць, што дарослыя не павінны ўцягваць дзяцей у свае палітычныя гульні. Ім трэба даць права праводзіць час з равеснікамі, наведваць школы, кружкі і секцыі.
Нагадаем, што падчас несанкцыянаванага масавага мерапрыемства ў нядзелю на праспекце Пераможцаў у Мінску супрацоўнікі міліцыі затрымалі 12-гадовага падлетка, які наносіў фарбай пратэсныя надпісы на асфальце. Хлопчыка ў хуткім часе перадалі бацькам. Інспектарамі па справах непаўналетніх праводзіцца праверка.
Наталля ТАЛІВІНСКАЯ
Прэв’ю: vogazeta.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-talivinskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[4] https://zviazda.by/be/tags/byaspeka
[5] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-adukacyi