zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > У Гродзенскай вобласці самая высокая ўраджайнасць грэчкі

  • 17.09.2020 00:40
    • Аўтар:
    • Маргарыта Ушкевіч [1]
  • Эканоміка [2], Сельская гаспадарка [3]

Сёлета плошчы пад гэтую культуру павялічаны ажно ў два разы. Зараз яна вырошчваецца ва ўсіх раёнах вобласці. Многія гаспадаркі ўжо завяршылі ўборку, застаецца ўбраць 20 % плошчы. Ураджайнасць значна апярэджвае сярэднерэспубліканскі паказчык.


Гродзенскія аграрыі задаволены: не толькі ўраджай зерневых парадаваў, але і такая капрызная да надвор'я культура, як грэчка, таксама не падвяла. На пачатак тыдня намалочана больш за 5 тысяч тон зерня. Летась на такі ж перыяд гэты паказчык складаў 3,4 тысячы тон. Сёлета самая высокая ўраджайнасць у Гродзенскім раёне — 27,3 ц/га. У лідарах таксама Навагрудскі і Карэліцкі раёны.

Гэтай культуры надаецца важнае значэнне. Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання прынята рашэнне забяспечваць унутраны рынак сваім прадуктам, а гэта 15—20 тысяч тон. Да гэтага часу палавіна неабходнага аб'ёму закуплялася за мяжой, збольшага ў Расіі. Таму ў гэтым годзе ў краіне значна павялічылі плошчы пад грэчку, адпаведна павялічыўся і дзяржзаказ. У Гродзенскай вобласці пад культуру адвялі 4,6 тысячы гектараў, што ў два разы больш, чым летась. А ў філіяле «Агракомплекс «Шылавічы» Ваўкавыскага раёна плошчы выраслі ажно ў тры разы.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Курс на сваё!

Тэгі:
  • сельская гаспадарка [4]
  • грэчка [5]
  • Гродзенская вобласць [6]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2021 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by

Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/margaryta-ushkevich
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/selskaya-gaspadarka
[4] https://zviazda.by/be/tags/selskaya-gaspadarka
[5] https://zviazda.by/be/tags/grechka
[6] https://zviazda.by/be/tags/grodzenskaya-voblasc