«Рэакцыя на палітычныя падзеі ў Беларусі не пераносіцца на бізнес-адносіны. Бізнес усё ж такі імкнецца абараняць свае інтарэсы, і гэта зразумела. Больш за тое, усе зацікаўленыя, каб не было падзення таго, што ўжо напрацавана. Некаторыя «нованароджаныя» эксперты кажуць, што Беларусь нічога не вырабляе, што гэта адсталы край, а прадукцыя — мінулага стагоддзя. Хіба гэта мае хоць нейкае дачыненне да рэчаіснасці? Вялікабрытанія, напрыклад, збіраецца арганізоўваць з намі зборачную вытворчасць электробусаў. Хіба гэта выпадковасць? Не. Таму такія каментарыі недапушчальныя і непатрэбныя. Але тыя людзі, якія займаюцца практычным бізнесам, ведаюць рэальную карціну, і яны зацікаўленыя захаваць дзелавыя адносіны з беларускімі партнёрамі».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-ulahovich