Сярод яго ўдзельнікаў — дырэктар-галоўны рэдактар РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» Аляксандр Карлюкевіч, дарадца па палітычных пытаннях Пасольства Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Даніяр Абідаў, старшыня Саюза пісьменнікаў Узбекістана Сіражыдзін Саід, саветнік міністра замежных спраў Узбекістана па пытаннях павышэння эфектыўнасці духоўна-асветніцкай работы, забяспячэння прытрымлівання заканадаўства аб дзяржаўнай мове Назараў Рахматула Джурабаевіч, начальнік аддзела Упраўлення двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва з краінамі СНД МЗС Узбекістана Абдурахманаў Фатхула Файзулаевіч, дырэктар дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Аляксандр Храмы, пісьменнік Наркабіл Кучкор, празаік і перакладчык Рысалат Хайдарава, а таксама намеснік дырэктара РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» — галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» Аляксей Чарота.
Падчас круглага стала будуць абмяркоўвалася некалькі тэм. Сярод іх — роля культуры ў захаванні ўзаемаразумення і братэрскага суіснавання народаў Беларусі і Узбекістана. Суразмоўцы таксама абмяркуюць удзел узбекскіх пісьменнікаў у беларускіх круглых сталах «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго», прымеркаваных да Дня беларускага пісьменства, і штогадовых Міжнародных сімпозіумах літаратараў «Пісьменнік і час» як аднаго са спосабаў наладжвання культурнага супрацоўніцтва. Удзельнікі сустрэчы пагавораць на тэму рэалій і перспектыў беларуска-ўзбекскіх літаратурных кантактаў і ролі ў іх мастацкага перакладу. Асобная ўвага будзе надзелана гісторыі літаратурнага сяброўства Беларусі і Узбекістана праз постаць Якуба Коласа і сучасным літаратурна-мастацкім выданням абедзвюх краін.
Відэатрансляцыя круглага стала даступная па спасылцы [3].
Прэв’ю: news.transinfo.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/litaratura
[3] https://youtu.be/VbAf4V0alRo
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/uzbekistan
[6] https://zviazda.by/be/tags/litaratura