2-3 кастрычніка 2020 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа пройдзе XXXІV навукова-практычная канферэнцыя «Каласавіны-2020».
Унікальны, шырокамаштабны праект з багатай гісторыяй, нягледзячы ні на якія эпідэміялагічныя перашкоды, ізноў збірае сяброў Коласаўскага музея, коласазнаўцаў, калег-музейшчыкаў і архівістаў, спецыялістаў у галіне гісторыі беларускай літаратуры. Спярша — 2 кастрычніка — у музеі ў Мінску па вуліцы Акадэмічнай, 5 пройдзе літаратуразнаўчая секцыя «Коласазнаўства ў XXІ стагоддзі: вынікі і перспектывы». Таксама 2 кастрычніка адбудзецца пасяджэнне гісторыка-краязнаўчай секцыі «Захаванне, музеефікацыя і ўстойлівае развіццё помнікаў драўлянага дойлідства», але ўжо ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — па вуліцы Акадэмічнай, 1.
А 3 кастрычніка для выступленняў, дыскусій і правядзення круглага стала ўдзельнікі збяруцца ў філіяле «Мікалаеўшчына» Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа ў Стоўбцах па вуліцы Сянкевіча, 6. У праграме «Каласавін-2020» і экскурсія на аб'ектах філіяла «Мікалаеўшчына».
Сяргей Шычко
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/syargey-shychko
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] https://zviazda.by/be/tags/kalasaviny