17 верасня ў 6.46 выратавальнікам паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні каля вёскі Вішнёўка Дзяржынскага раёна, паведамляецца [1] на сайце МНС Беларусі.
Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку, было ўстаноўлена, што адбылося сутыкненне двух грузавікоў «Івека» і «Ксанія», якія рухаліся ў спадарожным кірунку.
Работнікамі МНС пры дапамозе адмысловай прылады з першага аўтамабіля быў дэблакаваны кіроўца. Брыгадай медыкаў з траўмамі рознай ступені цяжкасці ён быў дастаўлены ў бальніцу.
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/322916/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/avaryya
[4] https://zviazda.by/be/tags/autamabil