Большая частка паломнікаў-хасідаў пакінула нейтральную паласу на граніцы з Украінай і адправілася ў Беларусь, паведаміў [1] БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Гомельскай пагранічнай групы Аляксей Дзюбянкоў.
Рух пачаўся мінулай ноччу. Хасіды вярталіся невялікімі групамі па 5-6 чалавек. Асноўны паток у напрамку Беларусі прайшоў сёння з 6.00 да 10.00. Больш за 700 чалавек прайшлі ўсе віды кантролю. У першую чаргу пакінулі нейтральную паласу жанчыны з груднымі дзецьмі.
«Стоўпатварэння ў пункце пропуску «Новая Гута» няма. З нашага боку зроблена ўсё магчымае, каб аператыўна выканаць сваю задачу. Мы дабавілі людзей, каб у самы кароткі час аформіць усіх жадаючых вярнуцца», — расказаў афіцыйны прадстаўнік.
Паводле слоў Аляксея Дзюбянкова, на гэты момант на нейтральнай паласе застаецца амаль 200 чалавек, сярод якіх некалькі дзяцей. Некаторыя з іх збіраюць рэчы і накіроўваюцца да беларускага пункта пропуску.
Як паведамлялася раней, на нейтральнай паласе паміж Беларуссю і Украінай знаходзіцца больш за 1 тыс. паломнікаў-хасідаў, якія накіроўваліся на магілу цадзіка Нахмана ў горад Умань (Украіна). Пропуск праз «Новыя Ярылавічы» да 27 верасня спынены, аднак яўрэі заставаліся каля ўкраінскай граніцы ў надзеі дабрацца да месца прызначэння, дзе планавалі адзначыць Новы год па нацыянальным календары.
Украінскі пункт пропуску не змяніў рэжым, таму большасць паломнікаў вырашыла вярнуцца.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/bolshaja-chastka-palomnikau-hasidau-pakinula-nejtralnuju-palasu-na-granitsy-z-ukrainaj-i-adpravilasja-u-91888-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/hasidy
[3] https://zviazda.by/be/tags/palomniki
[4] https://zviazda.by/be/tags/piligrym