Расія і Беларусь у бліжэйшы час пачнуць абмеркаванне параметраў паставак энергарэсурсаў, уключаючы іх кошт, на перыяд да 2025 года. Аб гэтым міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак сказаў у інтэрв’ю на канале «Расія-1».
«І ў бліжэйшы час мы будзем гаварыць аб тых параметрах і пастаўках энергарэсурсаў, і вартасных, якія будуць у бліжэйшай перспектыве на некалькі гадоў — гэта 2021 год аж да перыяду 2025 года. У нас абмяркоўваюцца пытанні адзіных энергетычных рынкаў і ў электраэнергетыцы, і ў нафтагазавай галіне. І гэта важна з пункту гледжання збліжэння. І гэта выгадна абедзвюм краінам», — сказаў Аляксандр Новак.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/energetyka