Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю накіравала перасцярогу генеральнаму дырэктару аўтамабільнай асацыяцыі «БАА», які ў размешчаным на інтэрнэт-партале артыкуле заявіў аб значным павышэнні цэн на новыя аўтамабілі ў беларускіх дылераў у канцы 2020 года, паведамляе БЕЛТА [1].
«Падобныя выказванні генеральнага дырэктара аўтамабільнай асацыяцыі «БАА» аб адназначным павышэнні коштаў на аўтамабілі ў беларускіх дылераў могуць сведчыць аб планаванні каардынацыі эканамічнай дзейнасці названых суб’ектаў, што ў сваю чаргу можа прывесці да парушэння п.4 ст.20 закона «Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі», - лічаць у МАРГ.
У міністэрстве адзначылі, што цэнавыя прагнозы з боку асацыяцый, у якія ўваходзяць ўдзельнікі рынку, могуць з’яўляцца перадумовай для парушэння антыманапольнага заканадаўства.
«Акрамя таго, падобныя выказванні могуць быць успрынятыя ўдзельнікамі рынка як арыенцір цэнавай палітыкі, здольны прывесці да неабгрунтаванага росту коштаў, а таксама спрыяць узнікненню ажыятажнага попыту», — дадалі ў МАРГ.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/mart-napravil-predosterezhenie-glave-belorusskoj-avtomobilnoj-assotsiatsii-iz-za-zajavlenij-o-roste-407325-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/marg