Так называюць Пекін.
З 93 кампаніямі-аднарогамі Пекін лідзіруе сярод сусветных гарадоў і атрымаў званне «сталіцы аднарогаў» свету. Аб гэтым сведчаць дадзеныя глабальнага рэйтынгу, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Як вядома, кампаніі-аднарогі — гэта стартапы, якія пакуль не каціруюцца на фондавых рынках, чый ацэначны кошт вырас за кароткі тэрмін да сумы ў мільярд долараў і больш.
Даследчы інстытут Хужунь (Hurun Research Institute) сумесна з Новым раёнам Сучжоу (усходнекітайская правінцыя Цзянсу) апублікаваў глабальны індэкс аднарогаў Хужунь-2020, згодна з якім у свеце налічваецца 586 такіх прадпрыемстваў, што на 92 летась.
У Кітаі 227 кампаній-аднарогаў, якіх у параўнанні з мінулым годам стала больш на 21. Па гэтым паказчыку КНР саступае толькі ЗША, дзе такіх кампаній 233. На абедзве краіны прыпадае каля 80 працэнтаў кампаній-аднарогаў ва ўсім свеце.
Згодна з рэйтынгавай справаздачай, у топ-10 сусветных гарадоў па колькасці штаб-кватэр кампаній-аднарогаў ўвайшлі пяць кітайскіх мегаполісаў — Пекін, Шанхай, Шэньчжэнь, Ханчжоў і Нанкін. Кітайская Ant Group, якая займаецца аказаннем фінансавых паслуг і базуецца ў горадзе Ханчжоў усходнекітайскай правінцыі Чжэцзян, з ацэначным коштам у 150 млрд. долараў ЗША стала найбуйнейшым аднарогам у свеце. У то-10 аднарогаў па ацэначным кошце ўвайшлі 6 кітайскіх кампаній.
Прэв’ю: canadetz.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya