Можна замовіць у кітайскай аптэцы.
Аптэка традыцыйнай кітайскай медыцыны «Тунжэньтан» выпусціла новы прадукт — каву з кітайскімі традыцыйнымі лекавымі сродкамі, каб задаволіць попыт маладых людзей на здаровы лад жыцця, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Напрыклад, можна замовіць латэ з сокам ягад годжы, які карысны для печані і нырак і асабліва спатрэбіцца тым, хто позна кладзецца спаць.
Згодна з дакладам, апублікаванаму CBNData, кампаніямі Alibaba Health і Tmall, рост аб’ёму продажаў аздараўленчых прадуктаў традыцыйнай медыцыны другі год запар перавышае 20 працэнтаў. У апошнія тры гады асноўнымі пакупнікамі дадзеных прадуктаў анлайн сталі маладыя людзі, якія нарадзіліся ў 1990-х.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya