На хвалі часу, у плыні жыцця [1]
Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»
Анлайн-конкурс чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”
Анлайн-конкурс прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі ў рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” [2].
Уладзімір Дубоўка [3] зрабіў каштоўны ўнёсак у скарбніцу нацыянальнай культуры, узбагаціўшы беларускую літаратуру яркімі паэтычнымі творамі. Яго бліскучы талент стварыў новы, кранальны і ўзвышаны, вобраз Беларусі часу бурлівых грамадскіх перамен.
Мэта конкурсу – далучэнне да святкавання 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі шырокай грамадскасці, а таксама прыцягненне ўвагі да новага раздзела віртуальнага праекта НББ “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прысвечанага творчасці паэта.
Задачы:
Арганізатар: Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Інфармацыйныя партнёры: часопісы “Маладосць” [4] (РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”) і “Бярозка” [5].
Удзельнікі конкурсу: усе жадаючыя.
Тэрміны конкурсу: 1 кастрычніка – 15 лістапада 2020 г.
Конкурсныя работы: анлайн-выступленне з выразным чытаннем вершаў Уладзіміра Дубоўкі.
Умовы конкурсу:
Творчыя работы будуць ацэнены журы, якое вызначыць пераможцаў.
Крытэрыі ацэнкі відэа: выразнасць чытання і артыстычнасць выканання.
Акрамя таго, плануецца прыз для пераможцы глядацкіх сімпатый (відэачытання, якое атрымае найбольшую колькасць падабаек у сацсетках) і прыз сімпатый рэдакцыі часопіса “Маладосць”.
Пераможцы будуць абвешчаны 19 лістапада 2020 г.
У журы конкурсу ўваходзяць супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама запрошаныя ўдзельнікі праекта.
Запрошаны ў склад экспертнага журы:
Узнагароды пераможцам конкурсу:
Тры пераможцы, якія зоймуць І–ІІІ месцы, будуць адзначаны:
Акрамя галоўных пераможцаў, дзесяць лепшых работ і пераможца глядацкіх сімпатый будуць адзначаны:
Вынікі конкурсу будуць абвешчаны на партале www.nlb.by [7] і ў сацыяльных сетках Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама на старонках і сацыяльных сетках часопісаў “Маладосць” і “Бярозка”.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 19 [8], 293 29 69 [9].
Крыніца: https://www.nlb.by/by/news/nacyjanalnaja-biblijatjeka/anlayn-konkurs-chytalnika-o-belarus-maya-shypshyna/ [10]
Спасылкі
[1] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/?back_url_admin=%252Fbitrix%252Fadmin%252Fiblock_list_admin.php%253FIBLOCK_ID%253D66%2526type%253Dprojects_by%2526lang%253Dby%2526find_section_section%253D4604
[2] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/?back_url_admin
[3] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/common/346064/
[4] http://zviazda.by/be/edition/maladosc
[5] http://www.dompressy.by/category/chasopic-byarozka/
[6] mailto:konkurs.dubowka120@gmail.com
[7] http://www.nlb.by/
[8] tel:375172932719
[9] tel:375172932969
[10] https://www.nlb.by/by/news/nacyjanalnaja-biblijatjeka/anlayn-konkurs-chytalnika-o-belarus-maya-shypshyna/