Учора, 19 верасня, у падтрымку міру, бяспекі і спакою на тэрыторыі рэспублікі праведзена 14 мерапрыемстваў, у якіх бралі ўдзел больш за 5,6 тыс. чалавек, паведамляецца [1] ў афіцыйным Telegram-канале МУС Беларусі.
Агульная колькасць удзельнікаў 11 пратэстных акцый не перавысіла 900 чалавек. МУС прынятыя неабходныя меры па падтрыманню парадку і забеспячэнню грамадскай бяспекі іх правядзення.
У Мінску ў 15:00 на пляцоўцы каля Камароўскага рынку сабралася каля 200 грамадзян, пераважна жанчыны. У працэсе руху калоны колькасць удзельнікаў павялічылася да 500 чалавек. Каля скрыжавання вул. Сурганава і Я. Коласа натоўп быў разгрупаваны.
Усяго па краіне затрыманыя 430 чалавек (Мінск — 415). 385 з іх адпушчаныя.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/akcyi-pratestu
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/milicyya