Аўтамабіль перакуліўся пры з'ездзе з МКАД, паведамілі БЕЛТА [1] у УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца «Івека» падчас з’езду па ўнутраным коле МКАД не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль перакуліўся на правы бок і наехаў на асвятляльную мачту. У выніку ДТЗ аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні, кіроўца і пасажыр дастаўленыя ў медыцынскую ўстанову.
На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі АДАІ Фрунзенскага РУУС Менска.
Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/avtomobil-oprokinulsja-pri-sjezde-s-mkad-407480-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz