Урад Расіі дазволіў грамадзянам Беларусі ўезд на тэрыторыю РФ праз паветраныя пункты пропуску. Гэта прадугледжана распараджэннем, апублікаваным сёння на сайце расійскага Кабінета міністраў, паведамляе [1] БЕЛТА.
Забарона на ўезд замежнікаў, у тым ліку грамадзян Беларусі, на тэрыторыю Расеі быў уведзены ў канцы сакавіка з-за пандэміі коронавирусной інфекцыі.
«Для грамадзян яшчэ чатырох краін — Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Карэі — здымаюцца абмежаванні на ўезд у Расію, уведзеныя з-за распаўсюджвання каронавіруса. Распараджэнне аб гэтым зацвердзіў урад, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Кабінета міністраў. — Грамадзянам названых дзяржаў і тым, хто мае там від на жыхарства, дазваляецца ўезд у Расею праз паветраныя пункты пропуску. Расейцы ў сваю чаргу таксама могуць бесперашкодна паляцець у любую з гэтых краін».
Рашэнне аб аднаўленні авіязносін на ўзаемнай аснове з Беларуссю, Казахстанам і Кыргызстанам было прапанавана 18 верасня па выніках пасяджэння пад кіраўніцтвам віцэ-прэм’ера Таццяны Голікавай аператыўнага штаба па папярэджанні завозу і распаўсюджвання новай каранавіруснай інфекцыі на тэрыторыі Расіі.
Пакуль палёты ў Беларусь і назад будуць ажыццяўляцца авіякампаніямі на ўзаемнай аснове з перыядычнасцю раз на тыдзень. Забарона на ўезд у Расію аўтамабільным і чыгуначным транспартам захоўваецца.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/rossija-razreshila-grazhdanam-belarusi-vjezd-cherez-vozdushnye-punkty-propuska-407494-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aviyaznosiny
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/koronavirus