Запрашаюць у Кітаі.
Напрыканцы мінулага года ў Кітаі налічвалася 845 пяцізоркавых гатэляў. Такія дадзеныя прывяло міністэрства культуры і турызму КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
У дакладзе міністэрства адзначаецца, што ў краіне дзейнічаюць звыш 10 тысяч гатэляў, уключаных у зорны рэйтынг, у тым ліку 2550 четырохзоркавых і 4888 трохзоркавых.
У 2019 годзе сукупная выручка гатэляў, уключаных у рэйтынг, перавысіла 190,7 млрд юаняў (каля 27,5 млрд долараў). 2115 гатэляў, якія атрымалі зоркі, належаць дзяржаве (21 працэнт), 204 — замежным інвестарам.
Паводле дадзеных міністэрства, у гатэлях, уключаных у рэйтынг, працавалі больш мільёна чалавек.
Прэв’ю: billionnews.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya