Фан Цзяньцзэ змагаецца з хваробай.
У дзяцінстве ў Фан Цзяньцзэ дыягнаставалі мышачную дыстрафію, з-за чаго ён страціў здольнасць хадзіць. Аднак хлопец не закінуў вучобу, і ў 2017 годзе паступіў у Чжухайскі інстытут пры Цзыліньскім універсітэце, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Акрамя таго, летась ён ажыццявіў мару аб скачку з парашутам, а ў гэтым годзе скончыў курс па навучанні падводнаму плаванню, каб атрымаць ліцэнзію HSA. Фан нарадзіўся ў правінцыі Гуандун. «У тры гады я страціў здольнасць хадзіць. Сёлета мне споўнілася 23 гады. Хвароба дастаўляе мне шмат нязручнасцяў, але гэта не ўплывае на маё жыццё. Цела, як у клетцы, але ўсё роўна трэба змагацца са зверам», — заўважыў Фан.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya