У Пiнску гэтымi выхаднымi сустракалi Новы год. Не пiнчукi, вядома, а госцi горада, якiя вымушана затрымалiся ў беларускiм памежжы.
Паломнiкi-хасiды спрабавалi трапiць ва ўкраiнскi горад Умань, дзе пахаваны духоўны лiдар брацлаўскiх хасiдаў цадзiк Нахман. Аднак праз пагрозу другой хвалi каранавiруса ўкраiнскiя ўлады хасiдаў у краiну не пусцiлi. Тысячы паломнiкаў месцам сустрэчы яўрэйскага Новага года абралi Беларусь. Частка iх спынiлася ў Пiнску, дзе маецца яўрэйская абшчына, дзейнiчае яўрэйская школа. На месцы старых яўрэйскiх могiлак, дарэчы, захавалася магiла духоўнага лiдара пiнскiх хасiдаў.
Да гэтага дня паломнiкi з Iзраiля, краiн Еўропы i Амерыкi хадзiлi па вулiцах горада ў адзеннi чорнага колеру. А ў нядзелю яны апранулi белае адзенне. Бо ў яўрэяў наступiў Рош-Ха-Шана — Новы год. У гэты дзень многiя яўрэi апранаюць белае як сiмвал чысцiнi i абнаўлення.
Яўрэйская абшчына дапамагла хасiдам сустрэць свята, па меры магчымасцi паломнiкi былi забяспечаны кашэрным харчаваннем. Яны атрымалi тут i духоўнае суцяшэнне, бо Пiнск значны горад у гiсторыi ўсходнееўрапейскага яўрэйства.
— Усё магчымае для камфортнага знаходжання паломнiкаў зрабiлi гарадскiя ўлады, — паведамiла начальнiк аддзела iдэалагiчнай работы i па справах моладзi Пiнскага гарвыканкама Валянцiна КУЛАК. — Людзям дапамагалi з размяшчэннем, арганiзацыяй харчавання, iншымi побытавымi пытаннямi, некаторыя ж прыехалi з дзецьмi. Сустрэўшы 5781-ы Новы год у Беларусi, хасiды збiраюцца дадому.
Яна СВЕТАВА
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yana-svetava
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/palomniki-hasidy
[4] https://zviazda.by/be/tags/hasidy
[5] https://zviazda.by/be/tags/palomniki