Іван Штэйнер, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай літаратуры філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Францыска Скарыны, літаратуразнавец, літаратурны крытык, пісьменнік:
— Для мяне як для чытача «Звязды» вельмі важна, што найстарэйшая газета Беларусі ва ўсе часы звяртала пільную ўвагу на літаратурнае жыццё краіны. Менавіта тут друкаваліся мастацкія творы як пачаткоўцаў, так і айчынных класікаў, мелі магчымасць заявіць аб сабе студэнты-філолагі. На старонках «Звязды» выходзілі ў свет лепшыя ўзоры публіцыстыкі. Гэта, безумоўна, спрыяла развіццю літаратурнага працэсу ў нашай краіне. Дракаваліся значныя і аб'ектыўныя рэцэнзіі, прысвечаныя знакавым творам пісьменнікаў Беларусі. Лічу за гонар, што таксама друкаваўся ў найстарэйшай роднай газеце. Сёння ёсць патрэба ў падтрыманні літаратурнай супольнасці, правядзенні на старонках выдання літаратурных конкурсаў, творчых спаборніцтваў. На маю думку, было б вельмі добра, каб гэтыя трацыдыі «Звязды» працягваліся і надалей.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/zvyazda-1