У Маладзечне мужчына падазраецца ў здзяйсненні асабліва злоснага хуліганства, гаворыцца [1] ў Telegram-канале Следчага камітэта.
Днём 31 жніўня кампанія непаўналетніх адпачывала ў парку. 50-гадоваму мужчыну, які праходзіў міма, не спадабаліся хлопцы, якія сядзелі на лаўцы. Завязаўся канфлікт. Мужчына хапаў за шыю 17-гадовую дзяўчыну, нанёс ёй удар металічнай трубкай.
Непаўналетнія вырашылі сысці з парку, каб пазбегнуць працягу канфлікту, аднак мужчына прайшоў за імі, пра што яны паведамілі ў міліцыю. Неўзабаве мужчына быў затрыманы.
У дачыненні да жыхара Маладзечна ўзбуджаная крымінальная справа па ч.3 арт.339 Крымінальнага кодэкса (асабліва злоснае хуліганства). У ходзе допыту ён растлумачыў, што прычынай яго ўчынку стала празмернае алкагольнае ап’яненне.
Фота: СК
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/huliganstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/zlachynstva