22 верасня ў 15.19 выратавальнікам паступіла паведамленне пра неабходнасць пошуку мужчыны, які заблудзіўся ў лесе каля вёскі Боркі Кіраўскага раёна, паведамляецца [1] на сайце МНС.
Для правядзення пошукаў былі задзейнічаны ратавальнікі, супрацоўнікі міліцыі і лясгаса. У 16.53 мужчына быў знойдзены ў лесе работнікамі МНС. Стан здавальняючы, у медыцынскай дапамозе не меў патрэбы.
Ратавальнікі нагадваюць: перш чым адправіцца ў лес, вывучыце правілы бяспекі.
Прэв’ю: extxe.com
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/323381/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/zablukac