У Фрунзенскае РУУС Мінска з заявамі аб крадзяжы ровараў звярнулася 6 жыхароў раёна. Ва ўсіх выпадках заяўнікі распавялі, што двухколавыя транспартныя сродкі былі прышпіленыя металічнымі замкамі і знаходзіліся на лесвічных клетках жылых дамоў. Такая інфармацыя размешчана [1] на сайце МУС Беларусі.
У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў сышчыкі высветлілі асобу выкрадальніка і затрымалі яго падчас здзяйснення чарговага крадзяжу ровара. Злодзеем аказаўся 25-гадовы мінчанін. Хлопец быў раней судзімы, нідзе не працуе.
Было ўстаноўлена, што мужчына рознымі спосабамі пранікаў у пад’езды жылых дамоў, аглядаў іх на наяўнасць ровараў, а пасля здзяйсняў крадзяжы. Арудаваў мінчанін кусачкамі па метале, з дапамогай якіх ён зразаў замкі.
З яго слоў, крадзеную маёмасць рэалізоўваў на адным з рынкаў сталіцы за паўкошту, а атрыманыя грашовыя сродкі марнаваў на ўласныя патрэбы. Устаноўлена, што за тыдзень мінчанін здзейсніў 10 крадзяжоў ровараў, 4 з якіх былі здзейснены на тэрыторыі Першамайскага раёна.
Дзеянням мужчыны будзе дадзена прававая ацэнка.
Прэв’ю: velodrive.ru
Спасылкі
[1] http://minsk.mvd.gov.by/ru/news/4263
[2] https://zviazda.by/be/tags/rovar
[3] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh