У Пінску ў рацэ Піна зафіксаваны мор рыбы, перадае [1] МНС.
Інфармацыю аб гібелі каля 500 асобін рыбы перадалі ратавальнікам 22 верасня ў 13.39.
Работнікі мясцовай лабараторыі Рэспубліканскага цэнтра аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя абследавалі акваторыю Піны. Бачных забруджванняў на паверхні вады спецыялісты не выявілі.
Узятыя пробы вады для правядзення аналізаў.
Прэв’ю: ostrovets.by
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/operativnaya-informatsiya/sutochnye-svodki-mchs/v-rb/323376/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ryba
[3] https://zviazda.by/be/tags/mor-ryby
[4] https://zviazda.by/be/tags/pina
[5] https://zviazda.by/be/tags/pinsk