Тэмпературныя рэкорды пабіты ў некаторых гарадах Беларусі 22 верасня, паведамляе [1] БЕЛТА са спасылкай на даныя Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Цяплей за ўсё было ў Жыткавічах — плюс 26,7 градуса, пабіты рэкорд 26,3 градуса са знакам плюс. У Лельчыцах тэрмометр паказаў 26,6 градуса цяпла (папярэдні рэкорд — плюс 26,6), у Мазыры — 26,5 градуса вышэй за нуль (ранейшы максімум — 25,9). Плюс 24,3 градуса зафіксавалі ў Ганцавічах, дзе ранейшы максімум складаў 24,2 градуса вышэй за нуль. У гэтых чатырох гарадах пабіты рэкорды 1983 года.
У Пінску паветра прагрэлася да 25,3 градуса (ранейшы рэкорд — плюс 24,8 градуса ў 1981 годзе).
Сёння чакаецца невялікая воблачнасць, без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёвы 4-9 м/с. Днём будзе 21-27 градусаў цяпла.
Цёплае надвор’е захаваецца да канца тыдня.
Прэв’ю: pinterest.ie
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/temperaturnyja-rekordy-pabity-u-nekatoryh-garadah-belarusi-22-verasnja-92008-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/naviny-nadvorya-1