Сёлета да восеньскага кветкавага афармлення сталіцы вырашылі падысці па-новаму.
Як паведамляе Тэлеграм-канал «Мінск. Афіцыйна» [3], ужо пачаліся пасадкі хрызантэм на асноўных магістралях і ў парках сталіцы. Мінск упрыгожаць тры тысячы бэзавых, жоўтых, белых, аранжавых і бардовых кветак. Іх можна ўбачыць у зялёнай зоне каля гасцініцы «Планета», у парку Перамогі, каля стэлы «Мінск — Горад-герой», у парку каля крыніцы ў Вяснянцы і ў іншых месцах.
Дадасць фарбаў у гарадскі пейзаж і восеньская фіялка. Сёлета яе ў сталічным азеляненні выкарысталі ўпершыню за шмат гадоў — на вуліцах з'явіліся 25 тысяч кветак. Расліна будзе квітнець да самай позняй восені, радуючы вока гараджан і гасцей сталіцы на плошчах Перамогі і Незалежнасці, вуліцы Прытыцкага і ў іншых месцах.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[3] https://t.me/minskiygorispolkom
[4] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/minsk