У ноч на 26 верасня 35-гадовы кіроўца аўтамабіля Audi А6 ехаў па аўтадарозе Р99 «Баранавічы-Ваўкавыск-Пагранічны-Гродна». Паблізу вёскі Тартакі ён не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з аўтацягніком MAN.
У выніку ДТЗ кіроўца Audi і два пасажыры (42-гадовая жанчына і 31-гадовы мужчына памерлі на месцы здарэння). Кіроўца аўтацягніка не пацярпеў.
Заведзена крымінальная справа па ч.3 арт.317 Крымінальнага кодэкса.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[2] https://zviazda.by/be/tags/baranavichy