На канферэнцыі ў Юньси Alibaba прадставіла свой першы лагістычны робат, а таксама платформу робататэхнікі, што азнаменавала афіцыйны выхад кампаніі на адпаведны рынак, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Як стала вядома, Alibaba зарэгістравала кампанію па інтэлектуальных тэхналогіях, каб прасоўваць даследаванні і распрацоўкі робатаў і іх вытворчасць у вялікіх маштабах. Лагістычны робат будзе ўпершыню здадзены ў эксплуатацыю і прымяняцца ў лагістычных пунктах «Цайняа ічжань».
Апарат, які прадэманстравала Alibaba,з’яўляецца першым лагістычным робатам кампаніі, які спалучае ў сабе самыя перадавыя тэхналогіі па штучнаму інтэлекту і аўтаматычнаму ваджэнню. Як паведамляецца, гэты робат будзе прымяняцца ў буйных маштабах e жылых мікрараёнах, навучальных установах, офісных парках.
Прэв’ю: russian.people.com.cn
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya