27-гадовая жыхарка горада Цяньцзінь Кітая Тую Цзіньгэ з’яўляецца адным з заснавальнікаў кампаніі па вытворчасці прадукцыі, звязанай з нематэрыяльнай культурнай спадчынай, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Падчас вучобы ў аспірантуры яна сумесна са сваёй аднакурсніцай стварыла ў ВНУ адметную інтэлектуальную студыю. У ходзе работы над студыяй яны заўважылі, што маладое пакаленне праяўляе жывую цікавасць да традыцыйных рамёстваў і народнай культуры. Пасля чаго дзяўчыны пачалі займацца дзейнасцю па абароне, перайманні і творчасці ў сферы нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya