Як паведаміў спецыяліст міністэрства камерцыі КНР Гаа Фэн, са студзеня па жнівень аб’ём нефінансавых прамых інвестыцый прадпрыемстваў Кітая ў краіны і рэгіёны ўздоўж «Аднаго пояса, аднаго шляху» склаў 11,8 млрд. долараў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Гэты паказчык вырас на 31.5 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Як заўважыў Гаа Фэн, сёлета стабільна прасоўвалася супрацоўніцтва ў рамках «Пояса і шляху». Павялічыліся знешнія інвестыцыі мясцовых прадпрыемстваў. Заўважна ўзрасла колькасць новых праектаў па падрадным аб’ектах за мяжой.
Прэв’ю: interaffairs.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya