Створана ў студзені-жніўні ў Кітаі.
У жніўні ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу Кітая склаў 5,6 працэнта, што на 0,1 працэнтнага пункта ніжэй за паказчык, зафіксаваны ў ліпені. Аб гэтым паведаміла Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне КНР, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
За восем месяцаў было створана 7,81 млн. новых працоўных месцаў. Каэфіцыент зарэгістраванага беспрацоўя сярод людзей ва ўзросце 25-59 гадоў, якія складаюць большую частку працаздольнага насельніцтва, у жніўні склаў 4,8 працэнта. Гэта на 0,2 працэнтнага пункта менш, чым у ліпені.
Адпаведны паказчык у 31 буйным горадзе краіны склаў 5,7 працэнта, што на 0,1 працэнтнага пукта ніжэй, чым у ліпені. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў гарадах разлічваецца на аснове колькасці беспрацоўных, якія прынялі ўдзел у абследаванні занятасці ў гарадскіх раёнах, уключаючы працоўных-мігрантаў.
Згодна з дакладам аб рабоце ўрада, у гэтым годзе Кітай будзе надаваць прыярытэтную ўвагу стабілізацыі занятасці і забеспячэнню базавага ўзроўню дабрабыту насельніцтва, імкнучыся стварыць у гарадах і пасёлках больш за 9 мільёнаў новых працоўных месцаў, а таксама ўтрымліваць узровень беспрацоўя, разлічаны на аснове выбарачных абследаванняў, прыкладна на ўзроўні 6 працэнтаў.
Фота: rotfront.su
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya