Сакрэты садавіны ад «Жэньмінь жыбаа».
Салодкі і сакавіты кавун — карысная садавіна. Паколькі ён вельмі салодкі, многія думаюць, што кавун даволі каларыйны. На самай справе гэта не так, таму што ўтрыманне цукру ў ім невысокае, каларыйнасць нават ніжэй, чым у многай несалодкай садавіне, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Ці праўда, што чым саладзейшая садавіна, тым вышэй яе каларыйнасць?
Насмрэч гэта не так. Напрыклад, глог, які лічыцца добрым прадуктам для пахудання, утрымлівае 22% цукру. Узровень цукру ў пітаі, якая на смак не асоба салодкая, дасягае 13.3% А кавун змяшчае ўсяго толькі 6.2%.
Чаму салодкія на смак садавіна менш каларыйныя, а несалодкія — ўтрымліваюць больш калорый? Гэтую з’яву можна растлумачыць наступнымі двума прычынамі. У садавіне ёсць тры асноўных тыпу цукру: фруктоза, цукроза і глюкоза, іх узровень і смак розныя. Самай салодкім з’яўляецца фруктоза, за ёй ідзе цукроза і на апошнім месцы глюкоза. Відавочна, што чым вышэйшы ўзровень утрымання фруктозы ў садавіне, тым яна саладзейшая.
Арганічная кіслата, такая як цытрынавая і яблычная, валодае танінамі з пэўнай даўкасцю. Акрамя таго, мінеральныя солі, такія як каліевая і натрыевая, надаюць садавіне кісла-салодкі смак, эфектыўна зніжаючы слодыч, а каліевая і натрыевая солі могуць значна змяніць смак.
Відавочна, што меркаваць аб смакіусадавіны толькі па ўзроўні цукру недастаткова. Можна падзяліць садавіна на чатыры віды:
Як правільна есці гародніну?
Гэта лепш рабіць перад прыёмам ежы. Пекцін, які змяшчаецца ў садавіне, паглынае ваду, павышае ўзровень вільготнасці ежы ў страўніку, што не толькі спрыяе перыстальтыцы кішачніка, але і ў пэўнай ступені ўзмацняе пачуццё сытасці і дапамагае пахуданню.
Кожны дзень варта кантраляваць прыём садавіны ў межах 200 грамаў, што прыкладна эквівалентна двум ківі. Людзям з захворваннем страўніка не рэкамендуецца ўжываць занадта кіслую садавіну (напрыклад, лімон і грэйпфрут), якія лёгка выклікаюць раздражненне страўніка.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya